8 верасня ўкраінскі гурт «Браты Гадзюкіны» выкладзе новы альбом «MADE IN UKRAINE» на абноўленым сайце гурту ў вольным доступе для праслухоўвання і загрузкі для дапамогі валанцёрам.

«Браты Гадзюкіны» падтрымліваюць працу групы «Валанцёрская сотня». У кожнага жадаючага дапамагчы будзе магчымасць загрузіць альбом і перавесці грошы на дапамогу параненым і перасяленцам з Крыма і Усходу, што з'яўляецца сферай дзейнасці групы.

12 верасня адбудзецца прэзентацыя новага альбома «Братоў Гадзюкіных» для прыхільнікаў і прэсы ў Зялёным тэатры ў Кіеве.

У «MADE IN UKRAINE» ўвойдзе 16 трэкаў. 

«Браты Гадзюкіны» — найвядомейшы укранскі рок-гурт. Быў заснаваны ў 1980-х г. Яго лідар Сяргей Кузьмінскі (Кузя) памёр у 2009 г. ад раку горла. Па яго смерці гурт быў адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?