Таварыскі футбольны матч Беларусь — Таджыкістан прайшоў сёння на «Барысаў-Арэне» і скончыўся з лікам 6:1. Прычым у вароты гасцей чатыры мячы ўляцелі з 55-й па 62-ю хвіліны.

Матч зборнай прайшоў пры пустых трыбунах, гульню наведалі 2 400 гледачоў, піша Tribuna.com

Матч зборнай прайшоў пры пустых трыбунах, гульню наведалі 2 400 гледачоў, піша Tribuna.com

У беларусаў сёння вызначыліся: Стасевіч, 7-я хвіліна, з пенальці, Карніленка, 55, Крывец, 59, Аляхновіч, 60, Кісляк, 62, Алексіевіч, 75.

Сяргей Крывец аддаў тры галявыя перадачы.

8 верасня Беларусь стартуе ў адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы — 2016. Першы супернік — зборная Люксембурга (матч пройдзе ў гасцях).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0