Вечарына анансаваная на суботу 6 верасня ў клубе «Alphacentauri». У чым яе «рускасць»? Увесь вечар маюць іграць расейскія хіты 1980-2000-х, за стойкай — стаяць «исконно русские бармены», меню таксама — «русское». У праграме ёсць і загадкавы «настоящий русский трактор», прызначэнне якога арганізатармі не раскрываецца.

Фішка вечару — бясплатны ўваход барадатым хлопцам ды дзяўчатам з косамі. Цікава, чаму менавіта гэтыя азнакі былі ўзятыя за «рускія»? Заплеценыя косы — традыцыйны элемент абсалютнай большасці еўрапейскіх культураў, у тым ліку беларусаў, а бароды — азнака хутчэй мусульманаў альбо служыцеляў культу РПЦ…

Зрэшты, дадзеныя сімвалы — рэкламныя ўмоўнасці.

Вечарынкі «з рускім душком», на жаль, не навіна нават для Заходняй Беларусі. Напрыклад, у скідзельскім моладзевым цэнтры Jamувесну «Русская дискотека» прыпадала акурат на 26 красавіка — гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. Аднак у час расійскай агрэсіі ва Украіне ўвесь гэты балаган выглядае паўдуркавата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?