Баевікі знішчылі ўмацаваны раён батальёна «Азоў» і памежнай службы між Марыупалем і раней захопленым Новаазоўскам.

Пра гэта заявіў камандзір батальёна «Азоў» Андрэй Бялецкі, словы якога прыводзіць афіцыйная старонка батальёна.

«Рускія знішчылі ўмацаваны раён батальёна «Азоў» і памежнай службы з боку Новаазоўска. Дзякуй генералам, якія дзве гадзіны абяцалі артылерыйскі агонь дакладнага навядзення, але нічога не зрабілі», — наракае ён.

«Знішчана ўся наша мізэрная тэхніка. Ёсць груз дзвесце. Працавалі шчыльным агнём, дзякуючы наводчыкам-здраднікам», — дадаў ён.

Як патлумачыў «Украінскай праўдзе» прэс-сакратар камандзіра Сцяпан «Байда», бой быў пад Шырокіным.

«Гэта быў наш перадавы блокпост. Яны проста перааралі яго артылерыяй. Мы стаялі да самага канца, да апошняга моманту, пакуль усё гэта не крытычна», — адзначыў ён.

«Супраць пяхоты мы маглі стаяць без праблем, але супраць мінамётаў, самаходных артылерыйскіх установак і «Градаў» гэта немагчыма. У нас быў адзін мінамёт, які ўзарвалі. У нас таксама была зенітная ўстаноўка, якую таксама ўзарвалі. І ў нас быў адзін БТР», — дадаў ён.

«Нам давялося адысці», — дадаў «Байда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?