Reuters.com
Украінскія войскі трымаюць абарону ў 800 м ад мяжы Данецка. Штодня на перадавой адбываюцца баі, пазіцыі сіл АТА абстрэльваюць з артылерыі і мінамётаў.
Большасць людзей, якія цяпер у акопах стрымліваюць расійскі наступ — гэта мясцовыя жыхары. Дамы некаторых з ваенных — усяго ў некалькіх кіламетрах ад лініі фронту. Хлопцы на перадавой кажуць, што ім не перашкодзіла б дапамога. Як у жывой сіле, так і ў медыкаментах, і, само сабой, ва ўзбраенні і тэхніцы.
Украінскія дэсантнікі працягваюць утрымліваць аэрапорт Данецка. Знаходзячыся ў акружэнні і пад абстрэламі, байцы здолелі захапіць палонных. Гэта 7 вайскоўцаў расійскай арміі. Сярод затрыманых — адзін афіцэр-артылерыст.