Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, юнак атрымаў правы кіроўцы ў лютым, а 31 жніўня купіў аўтамабіль «Аўдзі», нават не паспеў перааформіць яго на сябе яшчэ. 1 верасня ён паехаў з братам на работу і не даў рады кіраванню. Машына вылецела з дарогі ў левы кювет і ўрэзалася ў старую бярозу.
Ратавальнікі вызвалілі пацярпелых, якіх заціснула ў салоне. Аднак кіроўца на месцы аварыі памёр. Ягоны брат на заднім сядзенні застаўся жывы.

