5 верасня сваякі чакаюць цела загінулага салдата Васілія Караваева. Па словах родных, ён памёр у шпіталі пасля ранення ў Данецку.

Цела загінулага Караваева прывязуць у сяло Куваеў Кудымкарскага раёна сёння. Пра гэта паведамілі сваякі салдата. Дакладная прычына смерці невядомая, яе родным абяцалі сказаць пасля таго, як даставяць труну. Хаваць Васіля будуць 6 або 7 верасня. Канчатковага рашэння на гэты конт пакуль няма.

Раней СМІ са спасылкай на стрыечную сястру Караваева Надзею Асцінаву паведамлялі, што 20-гадовы вайсковец быў паранены 21 жніўня ў Данецку. Праз пяць дзён памёр у шпіталі ў Растоўскай вобласці.

«Груз-200» на радзіме чакалі яшчэ 3 верасня. Але яго не даставілі.

Пры гэтым прэс-сакратар Цэнтральнай ваеннай акругі Яраслаў Рашчупкін абверг інфармацыю, што Васілій Караваеў загінуў падчас бамбёжкі ў Данецку. Паводле яго слоў, гэтага не можа быць, так як ЦВА не вядзе ніякіх дзеянняў ва Украіне, а вайскоўцы ў баях не ўдзельнічаюць.

Некаторыя сваякі загінулага ў знак смутку памянялі на сваіх старонках у сацыяльных сетках галоўныя фота, размясціўшы на застаўках свечку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?