Сьера-Леонэ ўводзіць рэжым строгай ізаляцыі для барацьбы з распаўсюджваннем смяротнай ліхаманкі Эбола.

Рэжым уступіць у дзеянне з 18 верасня. Ён дапаможа медыкам выявіць хворых на ранняй стадыі захворвання і пакончыць з вірусам «раз і назаўсёды», заявілі ўлады краіны.

Грамадзянам Сьера-Леонэ будзе забаронена пакідаць свае дамы на працягу чатырох дзён.

У некаторых гарадах на мяжы з Гвінеяй ўжо аб'яўлены каранцін.

Раней у СААЗ заявілі, што першыя вакцыны супраць віруса Эбола могуць быць распрацаваны да лістапада гэтага года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?