Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ЗША датычныя да канфлікту ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія 1» Сяргею Брылёву.

«Трэба мець на ўвазе, і гэта галоўнае, што створана велізарная варонка, і там пайшлі віхравыя патокі, якія ў гэтую варонку ўцягваюць Расію і нас. У чыіх гэта інтарэсах? Вам тлумачыць не трэба. І ўжо не ў інтарэсах еўрапейцаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта «дзядзька Сэм» з-за акіяна пастаянна падштурхоўвае нас да гэтай бойні…

І, давайце адкрыта, ва Украіне шмат палітыкаў, якія выразна выконваюць гэты заказ «.

«Нам трэба адысці ад гэтай варонкі. Бо амерыканцы там ваяваць не будуць супраць нас і Расіі (так, наёмнікі пойдуць і гэтак далей і да таго падобнае), яны хочуць нашымі рукамі перабіць нашых людзей. А ва Украіне — там нашы людзі»,— сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Што ж мы сутыкаем людзей тут? Мы павінны, перш за ўсё палітыкі, стаць вось так на раздзяляльную гэтую лінію і спыніць вайну», — лічыць беларускі лідар.

Што да мінскай сустрэчы 26 жніўня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што амерыканскі бок ухваліў фармат яе правядзення, але прыняць у ёй удзел не прасіўся. «Можа быць, ім і не трэба было прыязджаць, бо іх інтарэсы ахоўваюць у Еўропе адпаведныя людзі,

у тым ліку і Кэтрын Эштан, я думаю, яна не рабіла нічога супраць волі Амерыкі.

Вы бачыце, што Еўропа цяпер, як бы яна ні круцілася, ні круцілася, але тая ж Меркель, Аланд і іншыя вымушаныя ісці ў фарватэры палітыкі Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта таксама не сакрэт», - сказаў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?