Удзельнікі ўрачыстасцей усталявалі бел-чырвона-белыя сцягі, адбыўся малебен, які адслужыў айцец Леанід Акаловіч.

На святкаванне з Мінска на аўтобусе прыехала больш за 20 чалавек, двойчы іх спынялі міліцыянты і папярэджвалі, каб аўтобус не заязджаў у Оршу пасля святкаванняў. Перад пачаткам імпрэзы старшыня Крапівенскага сельсавета таксама папярэдзіў, каб тут не праводзілі палітычныя мерапрыемствы, пасля сябе прыбралі тэрыторыю і каб у суботу ўвечары ўсе раз'ехаліся.

Цяпер на Крапівенскім полі знаходзяцца каля 30 чалавек, сярод іх мастак Мікола Купава, гісторык Алесь Краўцэвіч, грамадская актывістка Ніна Багінская. Тут жа ўжо тыдзень знаходзіцца мастацкі пленэр, які ладзіць Алесь Пушкін. На тэрыторыі вакол крыжа расстаўленыя мальберты, мастакі малююць Крапівенскае поле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?