Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў ходзе тэлефоннай размовы выказалі ўзаемнае задавальненне ў сувязі з тым, што бакі ўкраінскага канфлікту выконваюць рэжым спынення агню.

У ходзе абмеркавання крызіснай сітуацыі на ўсходзе Украіны з улікам вынікаў сустрэчы 5 верасня кантактнай групы ў Мінску, на якой быў прыняты пратакол аб садзейнічанні мірнаму ўрэгуляванню ўкраінскага канфлікту, Пуцін і Парашэнка акцэнтавалі важнасць маніторынгу сітуацыі назіральнай місіяй АБСЕ.

Акрамя таго, у прэс-службе Крамля паведамілі, што падчас тэлефоннай размовы прэзідэнты Расіі і Украіны абмяркоўвалі пытанні дастаўкі гуманітарнай дапамогі жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей.

Таксама яны абмяняліся думкамі аб наступствах уступлення ў сілу Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза для дзяржаў Мытнага саюза.

У прэс-службе Крамля таксама адзначылі, што Пуцін і Парашэнка дамовіліся аб працягу дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?