Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» выпусьціла насьценны перакідны каляндар «Беларускія мясьціны ў сьвеце» / Belarusan Places Around the World.

У каляндар уключаны фатаздымкі беларускіх цэркваў у Саўт‑Рывэры, Брукліне і Рычманд‑Гіле (усе — ЗША); Мар’ян‑Хаус і Беларуская бібліятэка‑музэй імя Скарыны ў Лёндане, беларускія цэрквы ў Адэлайдзе і Мэльбурне (Аўстралія), курган‑помнік у Саўт‑Рывэры, Крыж у гонар Тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі ды іншыя рэчы.

Укладальнікі календара — Алег і Натальля Гардзіенкі — у прадмове да выданьня зазначаюць:

«Менавіта беларускія будынкі і помнікі, таксама як і раскіданыя па розных краінах могілкі нашых суайчыньнікаў могуць быць яскравым сьведчаньнем беларускай прысутнасьці ў сьвеце. Некаторыя зь іх і склалі гэты каляндар. Найбольш моцнымі цэнтрамі прыцягненьня беларусаў заўсёды былі цэрквы, менавіта таму іх засталося сёньня ці не больш за іншыя будынкі. Частку зь іх пабудавалі самі прыхаджане, іншыя былі набытыя і пераробленыя для беларускіх патрэбаў. Як памяць пра змагароў‑беларусаў ставілі суайчыньнікі ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі адмысловыя помнікі…»

Зьмясьціць усе беларускія мясьціны ў 12 ілюстрацый было немагчыма. Таму ў календар адабраныя беларускія помнікі на Захадзе. Магчыма, выданьне календара справакуе зацікаўленых асобаў і выйдуць асобныя календары, прысьвечаныя Беларусі ў Польшчы, Вільні, краінах СНД.

Фармат календара А3, як былой «Нашай Нівы».

Пытайце ў незалежных распаўсюднікаў (зьявіцца, напр., на knihi.net), а таксама пунктах продажу незалежнага друку.

Глядзі яшчэ:
Беларускія могілкі ў сьвеце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0