Брэсцкі гандбольны клуб (БГК) перамог у фінале плэй-оф кваліфікацыі славацкі «Татран» з лікам 26:24.

У групавым турніры БГК згуляе ў адной групе з нямецкім «Кілем», які ў сезоне 2013-2014 гуляў у фінале ЛЧ і саступіў «Фленсбургу», французскім ПСЖ, харвацкім «Заграбам», іспанскім «Лагроньесам», македонскім «Металургам». Першы матч 29 верасня — у гасцях з іспанцамі.

Раней Беларусь у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў — напрыклад, летась — прадстаўляла мінскае «Дынама», але клуб скончыў існаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0