Сёньня ўвечары пачынаецца адно з галоўных габрэйскіх сьвятаў — Ханука. Яна будзе доўжыцца восем дзён.

З нагоды сьвята, да прыкладу, галоўны рабін Расеі Бэр Лазар зазначыў: «У гэтыя дні мы адзначаем Хануку — «сьвята агнёў». Мы згадваем гістарычную перамогу над элінамі, якая выратавала наш народ ад асіміляцыі сярод язычнікаў. Але, пры ўсёй важнасьці гэтай падзеі для нашай гісторыі, Ханука стала сьвятам не праз ваенную перамогу, а праз сьціплую і незаўважную падзею. Алей у храмавай мэноры, якога мусіла хапіць на дзень, гарэў восем сутак».

Ханука (іўр. חֲנֻכָּה‎, — асьвячэньне, абнаўленьне) -- была ўстаноўлена у ІІ ст. да н.э. у памяць пра ачышчэньне Храму і аднаўленьне ў ім храмавай службы Макавеямі, якое адбылося пасьля разгрому і выгнаньне з Храмавай гары грэка‑сірыйскіх войскаў у 165 г. да н.э.

У Маскве мэр расейскае сталіцы і галоўны рабін Расеі павіншавалі габрэяў з Ханукай. Павіншаваў габрэяў Украіны са сьвятам і Віктар Юшчанка. Прэзыдэнт Юшчанка пажадаў габрэям краіны здароўя, сямейнага шчасьця і дабрабыту.

Беларускія ўлады пакуль мясцовае насельніцтва з Ханукай не віншавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0