Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што пасля абвяшчэння перамір'я ўдалося вызваліць 1200 закладнікаў.
Пра гэта ён сказаў у Марыупалі ў панядзелак.
Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў, што ў нядзелю з акружэння былі выведзеныя 33 украінскіх вайскоўца, якія не здаліся ў палон.
«Сёння сустрэнуся з імі ў Марыупалі», — дадаў Парашэнка.