Падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце блізу нацыянальнага аэрапорта Мінск пры праверцы аўтамабіля «Фальксваген-Транспарцёр», што належыць ТАА «Баў-Юніён», выяўленыя і канфіскаваныя медыцынскія прэпараты больш як на 2,8 млрд рублёў.

Яны належалі названай фірме і перавозіліся без адпаведных дакументаў. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пры вывучэнні дакументаў, пазней пададзеных камерцыйнай структурай, якія адлюстроўваюць парадак набыцця тавару, супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на шэраг неадпаведнасцяў. Гэта дазволіла меркаваць пра набыццё медыкаментаў паводле гэтак званых шэрых схемаў (з мэтай фіктыўнага заніжэння іх кошту і далейшага пазбягання падаткаў). Калі б схема спрацавала, то бюджэт дзяржавы недаатрымаў бы значныя грашовыя сродкі. 

У дачыненні да ТАА «Баў-Юніён» судом вынесенае пастанова аб накладанні спагнання на падставе ч. 4 арт. 12.17 КоАП (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) у выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару ў даход дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?