6 верасня на 75-м годзе жыцця памёр вядомы трэнер Генадзь Невяроўскі, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

У 1968 Невяроўскі скончыў БДІФК, атрымаўшы дыплом трэнера па футболе. У пачатку 70-х пачаў працаваць у сталічнай СДЮШАР-5. Першым у рэспубліцы адкрыў спецыялізаваны футбольны клас, працаваў з дзецьмі 1964 і 1966 гадоў нараджэння, выхаваў вядомых гульцоў: Аляксандра Мятліцкага, Андрэя Шаліму, Паўла Раднянка, Ігара Крывушэнку, Андрэя Сацункевіча і інш.

З 1980 па 1984 гады Невяроўскі прызнаваўся лепшым дзіцячым трэнерам БССР, а ў 1982-83 гадах — лепшым дзіцячым трэнерам СССР.

У 80-гадах працаваў дырэктарам СДЮШАР «Змена». Сярод яго вучняў таго перыяду — Мікалай Бранфілаў, Мікалай Рындзюк, Васіль Хамутоўскі.

У 1993 годзе Невяроўскі разам з Анатолем Капскім і Юрыем Пунтусам адраджаў барысаўскі БАТЭ, перадаўшы ў гэты клуб семярых сваіх выхаванцаў.

Будучы на пенсіі, працаваў у РЦАП-БДУ з футбалістамі 1996 нараджэння.

Узнагароджаны ганаровымі званнямі «Заслужаны трэнер Беларусі», «Выдатнік асветы», «Ветэран спорту».

Генадзь Невяроўскі — бацька вядомага журналіста Альгерда (Алега) Невяроўскага, які памёр у кастрычніку 2009 года ва ўзросце 40 гадоў ад інфаркту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?