Алег Блахін |
Кантракт у галоўнага трэнера зборнай Украіны Алега Блахіна скончыўся. Раней паведамлялася, што прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Украіны Грыгоры Суркіс і Алег Блахін мелі гутарку на гэты конт, аднак канчатковае рашэньне павінна быць прынятае ў чацьвер пасьля паседжаньня выканкаму ФФУ, на якім будуць заслуханыя афіцыйныя вынікі гульняў украінскай зборнай у адборачным цыкле 2006-2010.
Нагадаем, што за «Маскву» выступаюць тры беларускія галкіпэры: Юры Жаўноў, Антон Амельчанка і Ільля Гаўрылаў. А зборная Украіны — супернік беларускай зборнай па адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету ‑‑ 2010.