Незадоўга да арышту А.Бароўскі падаў у адстаўку, але яго просьбу не задаволілі. Незалежныя экспэрты скептычна паставіліся да абвінавачваньняў экс‑кіраўніка канцэрну ў карупцыі. Паводле іх, у «Белнафтахіме» створаная празрыстая сыстэма паставак нафты і продажу нафтапрадуктаў, пры якой пра карупцыю кіраўніцтва казаць не даводзіцца. Варта нагадаць, што рэзкія словы Бароўскага наконт няўдалых перамоваў з Расеяй і часовага прыпыненьня падачы нафты па гомельскай «Дружбе», сказаныя ў часе нарады на «Нафтане» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, выклікалі раздражненьне кіраўніцтва краіны.
Нагадаем, што Аляксандар Бароўскі быў затрыманы 29 траўня 2007 г. «Белнафтахім» ён узначаліў у сьнежні 2005 году. На момант арышту прадпрыемства знаходзілася ў крызыснай сытуацыі.