Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі, у склад якой уваходзяць Эніра Браніцкая, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Зьміцер Хведарук, у гэтыя дні наведвае ЗША. Найбольш адметнай падзеяй візыту пакуль што стала гутарка зь дзяржсакратаром Кандалізай Райс.

Падчас сустрэчы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі.

А. Лябедзька адзначае, што дэлегацыю моцна ўразіла, як добра яна ведае беларускую праблематыку.

Дзяржсакратарка выказала ўпэўненасьць, што і пры новым прэзыдэнту захаваецца пераемнасьць амэрыканскай палітыкі ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

Кандаліза Райс пацікавілася ў дэлегацыі, як лепш каардынаваць сумесную палітыку ЗША і краін Эўразьвязу ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

Анатоль Лябедзька падараваў дзяржсакратарцы бел-чырвона-белы напульсьнік з надпісам “За свабоду!”. Яна яго адразу ж надзела на руку. «І я пажартаваў, — кажа Лябедзька, — што цяпер яна сябра беларускай каманды. На гэта спадарыня Райс адказала, што яна зь вялікім задавальненьнем будзе сябрам беларускай каманды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?