Патрыярх Маскоўскі Кірыл распавёў расейцам пра асаблівасці «рускай цывілізацыі, якая «належыць да цывілізацыі больш шырокай, чым Расійская Федэрацыя» і пра важнасць захавання «Рускага свету». А яшчэ пра тое, якой падступнай з'яўляецца заходняя цывілізацыя.

Прамову Патрыярха, якая прагучала ў чарговым выпуску аўтарскай праграмы «Слова пастыра» 6 верасня, апублікавала Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага.

Вось як Патрыярх Кірыл ахарактарызаваў расійскую цывілізацыю:

«Расія належыць да цывілізацыі больш шырокай, чым Расійская Федэрацыя. Гэтую цывілізацыю мы называем Рускім светам.

Адно гэта паняцце — Рускі свет — выводзіць з сябе нашых праціўнікаў, у тым ліку і тыя нацыяналістычна настроеныя сілы на Украіне, якія спрабуюць у Расіі бачыць ворага, а ў Рускім свеце — страшную палітычную дактрыну, накіраваную на абмежаванне суверэнітэту Украіны, на заняволенне Украіны Расіяй. І ўжо як дастаецца ўсім, хто мае адвагу ўжыць адно толькі словазлучэнне Рускі свет!»

Для тлумачэння Патрыярх Маскоўскі звяртаецца да добра вядомага прыклада з «Аповесці мінулых гадоў», першага летапісу Кіеўскай Русі, называючы яе «найважнейшай крыніцай нацыянальнай гісторыі», аднак у летапісе гаворка ідзе аб землях Русі Кіеўскай, а не Расіі.

«Гэта наш гістарычны хранограф, як кажуць, найважнейшая крыніца нацыянальнай гісторыі. Летапіс быў напісаны не ў Маскве, як вы разумееце, якой тады не існавала, не ў Санкт-Пецярбургу, які тым больш не існаваў тады, а быў напісаны ў горадзе Кіеве, у Кіева-Пячэрскай лаўры. І пачыналася яна словамі: «Адкуль ёсць пайшла руская зямля…».

І ніхто ў Кіеве не называў сябе ўкраінцам, а ўсё называлі сябе рускімі, русічам. Так называлі нас і старажытных нашых продкаў і візантыйцы — русы.

Калі росы — так гучала па-грэцку — наступалі на Канстанцінопаль у якасці ворагаў, бо былі ў той час язычнікамі, то прамаўлялі гэтыя словы са страхам, маліліся Госпаду, каб росы не ўвайшлі ў Канстанцінопаль. Не было іншага наймення ў людзей, якія жылі ў Кіеве і па ўсіх прасторах тагачаснай Русі. Вось адтуль Рускі свет, ад летапісу нашага, ад прападобнага Нестара летапісца», — звярнуўся да расейцаў з экранаў тэлевізараў Кірыл. Але не канкрэтызаваў, што «рускія» і «русічы» — гэта не адно і тое ж.

Патрыярх Маскоўскі назваў рэлігійнае вымярэнне «Рускага свету» — крыніцай міралюбнасці, а заходнюю цывілізацыю — «плавільным катлом», які «хоча ўсё пераплавіць».

«Няпроста сёння захоўваць гэтыя каштоўнасці. Але трэба разумець, што без гэтых каштоўнасцяў не будзе існаваць ні рускі, ні ўкраінскі, ні беларускі народ, а ўсё будзе пераплаўлены ў нейкім катле цывілізацый.

Ёсць такая канцэпцыя — плавільны кацёл — усё пераплавіць, каб дасягнуць міру. Але не атрымліваецца. І прыклад сучаснай заходняй цывілізацыі, якая ўстала на шлях гэтага плавільнага катла, пераконвае нас, што нічога ў гэтым катле ня ператапляецца, а захоўваюцца і супярэчнасці, і праблемы. І людзі, нязгодныя быць пераплаўленым з іншымі, якія імкнуцца захаваць сваю самабытнасць, змагаюцца супраць гэтай страшнай перспектывы растварыцца ў адной агульнай прасторы», — кажа Кірыл, сцвярджаючы, што «захаванне цывілізацый, у тым ліку Рускага свету, — гэта наша агульная задача.

Не для таго, каб аднаўляць нейкія палітычныя канструкцыі, будаваць новыя імперыі, ствараць ваенныя блокі, зусім не дзеля таго. А для таго, каб захоўваць найвялікшую спадчыну, якую мы атрымалі ад нашых продкаў».

Таму Патрыярх Маскоўскі кажа аб агульнай культуры «Рускага свету», да якога ён адносіць і ўкраінцаў, і беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?