Паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у жніўні 2014 года на экспарт пастаўлена сельгаспрадукцыі больш як на 325 млн. долараў ЗША.
Да жніўня 2013 года рост склаў 107,2%, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.
У параўнанні з ліпенем гэтага года экспарт павялічыўся на 61 млн. долараў ЗША; 99% беларускага экспарту прыпала на Расійскую Федэрацыю.
У натуральным выражэнні за жнівень гэтага года ў параўнанні са жніўнем мінулага года экспарт каўбасных вырабаў павялічыўся ў 1,6 разу, натуральнамалочнай прадукцыі — у 1,9 разу, масла — у 1,3 разу, сыроў — у 1,5 разу.