З ініцыятывай стварэння новай навучальнай установы выступае Акадэмія МУС. Галоўная міліцэйская ВНУ краіны мае намер практычна манапалізаваць набор абітурыентаў у навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў. Інакш кажучы, у акадэмію можна будзе паступіць толькі курсанту новага ліцэя або вучню профільнага класа.

У планах акадэміі МУС — стварыць два ліцэі ў Магілёве і Гродне, аналагічныя Сувораўскаму вучылішчу. Жыццё ў казармах, заняткі ў суседніх навучальных карпусах. Прымаць дзяцей у такія ліцэі плануюць з 7 класа. Аднак у МУС краіны рашэнне наконт стварэння новых навучальных устаноў яшчэ не прынята.

АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0