Андрэй Хадановіч

У будынку Нацыянальнай суполкі пісьменьнікаў Украіны адбудзецца ўручэньне прэмій часопісу «Сучасність» і Лігі ўкраінскіх мэцэнатаў за 2006 год. Цырымонія была прызначаная на 5 сьнежня, але ў апошні момант адкладзеная.

Сярод ляўрэатаў — пісьменьнік Андрэй Хадановіч, уганараваны за вершы й апавяданьні, апублікаваныя ў «беларускім» нумары «Сучаснасці» (№8, 2006).

6 сьнежня ў Суполцы пісьменьнікаў (вул. Банкова) а 19‑й гадзіне пачнецца 3‑ці фэстываль «Вялікае княства паэзіі». Ад Беларусі ў ім возьмуць удзел Уладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановiч, Тодар Кашкурэвіч.

Таксама на фэстывалі выступяць пісьменьнікі й музыкі: Eugenijus Ališanka, Vladas Braziūnas, Vytautas Dekšnys, Antanas A. Jonynas, Birutė Jonuškaitė, Kornelijus Platelis, Barbara Gruszka‑Zych, Romuald Mieczkowski, Андрій Бондар, Сергій Жадан, Олег Коцарев, Дмитрo Лазуткін, Мар’яна Савка, Остап Сливинський, Algirdas Klova, Mieczysław Litwiński.

Уваход вольны.

Паводле maidanua.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0