Цэнтральны камітэт БРСМ абвесціў пра пачатак конкурса на лепшы Інтэрнэт‑рэсурс арганізацыі. Але распаўсюджаны банер конкурса аказаўся плагіятам. Ён ідэнтычны банеру «Прэміі Рунета». Адзінае, што на ім змяніўся тэкст ды была пастаўленая абрэвіятура арганізацыі.

Еўрарадыё патэлефанавала ў ЦК БРСМ і пацікавілася, як яны адрэагуюць на гэтую сітуацыю? Вось што кажа Аляксандр Сазанкоў, загадчык аддзела інфармацыйных тэхналогій, адказны за правядзенне конкурсу:

«Я не ў курсе… Будзем гаварыць з тымі, хто яго рабіў… Калі гэта сапраўды так, прымем усе захады і, напэўна, яго прыбярэм. І напішам абвяржэнне, што гэта плагіят… Напішам на нашым сайце…

Хто рабіў банер? Чалавек, які абсалютна не свядомы ў гэтым. Цяпер будзем з ім размаўляць і вырашым, як яго пакараць… Зразумейце, мы моладзевая арганізацы, а на памылках вучацца».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0