Новы прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер назваў яе новых чальцоў.

Пра гэта ён паведаміў у Брусэлі.

«Сёння я прадстаўляю каманду, якая верне Еўропу на шлях да стварэння працоўных месцаў і эканамічнаму росту…Я выпускаю на поле 27 гульцоў, кожны з якіх мае сваю адмысловую ролю ў маёй камандзе пераможцаў», — заявіў Жан-Клод Юнкер.

Пералік новых чальцоў Еўракамісіі і іх партфоліа, які ў кастрычніку яшчэ павінен зацвердзіць Еўрапарламент, наступны:

— Высокі прадстаўнік ЕЗ у знешніх справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт — Федэрыка Магерыні (Federica Mogherini), Італія, 41 год;

— Першы віцэ-прэзідэнт у пытаннях удасканалення рэгулятарнай дзейнасці, міжінстытуцыённых стасункаў, вяршэнства права і Хартыі фундаментальных правоў ЕЗ — Франс Тымерманс (Frans Timmermans), Нідэрланды, 53 гады;

— Віцэ-прэзідэнт у пытаннях бюджэту і гуманітарных рэсурсаў — Крысталіна Георгіева (Kristalina Georgieva), Балгарыя, 61 год;

— Віцэ-прэзідэнт у пытаннях агульнага рынку лічбавых тэхналогій — Андрус Ансіп (Andrus Ansip), Эстонія, 57 гадоў;

— Віцэ-прэзідэнт у пытаннях энэргетычнага саюза — Аленка Братушак (Alenka Bratusek), Славенія, 44 гады;

— Віцэ-прэзідэнт у пытаннях еўра і сацыяльнага дыялогу — Валдзіс Дамброўскіс (Valdis Dombrovskis), Латвія, 42 гады;

— Віцэ-прэзідэнт у пытаннях стварэння працоўных месцаў, эканамічнага развіцця, інвестыцый і канкурэнтнай магчымасці -Юркі Катайнен (Jyrki Katainen), Фінляндыя, 42 гады;

— Еўракамісар у пытаннях сельскай гаспадаркі і сельскага развіцця — Філ Хоган (Phil Hogan), Ірландыя, 54 гады;

— Еўракамісар у пытаннях клімату і энэргетыкі — Мігель Арыас Канет (Miguel Arias Canete), Гішпанія, 64 гады;

— Еўракамісар у пытаннях канкурэнтнай магчымасці — Маргрэтэ Вестагер (Margrethe Vestager), Данія, 46 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях лічбавай эканомікі і грамадства — Гюнтэр Этынгер (Gunther Oettinger), Нямеччына, 60 гадоў;

— Еўракамісар у фінансава-эканамічных справах, падатках і мытных саюзах- П'ер Маскавісі (Pierre Moscovici), Францыя, 56 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях адукацыі, культуры, моладзі і грамадзянства — Тыбар Наўрачыч (Tibor Navracsics), Вугоршчына, 46 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях занятасці, сацыяльных спраў, прафесійных навыкаў і працоўнай мабільнасці — Марыян Цісэн (Marianne Thyssen), Бельгія, 58 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях навакольнага асяроддзя, марскіх спраў і рыбалоўства — Карменю Вела (Karmenu Vella), Мальта, 64 гады;

— Еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў у пашырэнні — Ёханэс Хан, (Johannes Hahn) Аўстрыя, 56 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях фінансавай стабільнасці, фінансавых паслуг і саюза рынкаў капіталу — Джонатан Хіл (Jonathan Hill), Вялікая Брытанія, 53 гады;

— Еўракамісар у пытаннях аховы здароўя і прадуктовай бяспекі — Віценіс Андрукайціс (Vytenis Andriukaitis), Літва, 63 гады;

— Еўракамісар у пытаннях гуманітарнай дапамогі і рэагавання на крызісныя сітуацыі — Крыстас Стыльянідэс (Christos Stylianides), Кіпр, 56 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — Эльжбета Бянькоўская (Elzbieta Bienkowska), Польшча, 50 гадоў;

— Еўракамісар у міжнародным супрацоўніцтве і стабільным развіцці — Невен Міміца (Neven Mimica), Харватыя, 60 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях юстыцыі, абароны правоў спажыўцоў і гендэрнай роўнасці — Вера Юрава (Vera Jourovа), Чэхія, 49 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях міграцыі і ўнутраных спраў — Дзімітрыс Аўрамопулас (Dimitris Avramopoulos), Грэцыя, 61 год;

— Еўракамісар у пытаннях рэгіянальнай палітыкі — Корын Крэту (Corina Cretu), Румынія, 47 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях навукова-даследчай дзейнасці і інавацый — Карлас Маедас (Carlos Moedas), Партугалія, 43 гады;

— Еўракамісар у пытаннях гандлю — Сесілія Мальмстрэм (Cecilia Malmstrоm), Швецыя, 46 гадоў;

— Еўракамісар у пытаннях транспарту і космасу — Мараш Шэфчавіч (Maros Sefcovic), Славакія, 48 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?