400 байцоў батальёна «Чаркасы» адмовіліся ўдзельнічаць у АТА.

Вайскоўцы батальёна тэрытарыяльнай абароны Чаркасы амаль поўным складам напісалі рапарты аб адмове выконваць злачынны на іх думку загад. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Украіна» у праграме «Падзеі».

Байцы сцвярджаюць, што супраць варожых танкаў і артылерыі яны выйшлі практычна бяззбройнымі. «Мы ўсе патрыятычна настроеныя, усе гатовыя ісці… мы з голымі рукамі ідзем на гэтыя танкі. Але палезці пад артылерыю, пад «Грады»…», — заявіў намеснік камандзіра батальёна Уладзімір Мельнік.

На кадрах відаць, што для перамяшчэння байцоў выкарыстоўваецца былы школьны аўтобус, а самі вайскоўцы скардзяцца на крытычны недахоп ваеннай тэхнікі.

У выніку байцы паставілі ультыматум: альбо вайскоўцы выконваюць задачы, якія можна ажыццявіць з наяўным ваенна-тэхнічным абсталяваннем, альбо іх узбройваюць для выканання пастаўленых задач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?