Сёння адбылася аўтограф-сэсія новай кнігі Віктара Марціновіча «Мова».

Больш за дзясятак чалавек, нягледзячы на дождж і зусім неспрыяльнае надвор'е, прыйшлі ў кнігарню «логвінаЎ», каб набыць і падпісаць кнігу аўтара.

Віктар, як заўсёды, быў ветлівым і прыгожым, у вачах праглядалася стомленасць. Узяўшы ў рукі свой раман, ён сціпла і па справе прамовіў: «Вось гэтая штука — кніжка, і яе звычайна чытаюць. Я проста нагадваю. Напісана яна, вядома, на дзіўнай мове, нязвыклай для нашага рускага вока. Але я нагадаю, што звычайна, калі кнігу прачытаюць, яе абмяркоўваюць з сябрамі.А беларускую літаратуру часта саромеюцца і не раяць сябрам. Я ж маю сказаць вам адну сур’ёзную рэч. Беларуская літаратура — гэта сур’ёзна. І я заклікаю вас пачаць ставіцца да нашай літаратуры, як да рускай ці замежнай. Што тычыцца маёй кнігі, то менавіта «Мова» — самае сур’ёзнае з таго, што я пісаў раней, і, магчыма, самае складанае».

Далей ён вырашыў нічога не казаць, бо, на ягоную думку, гэтага рабіць не варта, пакуль людзі не прачытаюць кнігу.

Усё астатняе на вялікай прэзентацыі, якая адбудзецца праз тыдзень-другі. На думку пісьменніка, пытанняў па тэксце павінна ўзнікнуць вельмі шмат.

Пакуль жа застаецца толькі набыць ці спампаваць кнігу бясплатна і падрыхтаваць свае пытанні да прэзентацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?