Аляксандар Радзькоў |
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам на працягу месяца міністэрства павінна разгледзець прадастаўленыя дакументы і вынесці рашэнне аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання, адмове ў гэтым з называннем прычын або адтэрміноўцы рэгістрацыі на тэрмін да аднаго месяца, калі працэс стварэння аб’яднання быў праведзены з нязначнымі парушэннямі, растлумачылі ў Мінюсце.
Рашэнне аб стварэнні РГА «Белая Русь» было прынята дэлегатамі ўстаноўчага з’езда грамадскага аб’яднання, які адбыўся 17 лістапада ў Мінску. Старшынёй Рэспубліканскага савета арганізацыі, у склад якога ўвайшлі 85 чалавек, дэлегаты выбралі міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.