У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце плануецца стварыць міні-бібліятэку пад адкрытым небам.

Аб гэтым паведаміла журналістам першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Даўгаполава.

У сваю чаргу дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ Аляксей Скалабан растлумачыў: «У гэтым годзе мы далучыліся да руху Little Free Library (Маленькая бясплатная бібліятэка) па стварэнні міні-бібліятэк пад адкрытым небам, у якім удзельнічаюць 15 тыс. бібліятэк з 50 краін. Праект падобны да буккросінгу, паколькі гэта таксама кругаварот кніг».

Маленькая бясплатная бібліятэка ўяўляе сабой домік з кнігамі, куды можа зайсці любы жадаючы, забраць адну ці дзве кнігі, але ўзамен таксама пакласці свой экзэмпляр, каб падзяліцца з іншымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?