Амерыканскія нейрапсіхолагі прыйшлі да несуцяшальнай высновы: арганізм чалавека пачынае старэць у 39 гадоў, а не ў 50, як лічылася раней.

Група добраахвотнікаў рознага ўзросту прайшла поўную дыягностыку арганізма, а таксама нейрапсіхічныя тэсты. Вынікі паказалі, што мяжа паміж маладым і старючым арганізмам адпавядае перыяду 38-40 гадоў. Гэта дазволіла зрабіць выснову, што ў 39 гадоў для чалавека надыходзіць сталы ўзрост.

Каля 39 гадоў пачынаецца згасанне разумовых здольнасцяў і ўзнікаюць парушэнні апорна-рухальных функцый. Людзі пачынаюць скардзіцца на дрэнную памяць, парушэнне канцэнтрацыі ўвагі, праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

Навукоўцы адзначаюць, што старэнне арганізма звязана са зніжэннем псіхафізічнай актыўнасці. З часам у арганізме чалавека ўсё менш выпрацоўваецца міалін, які адказвае за захаванне нервовых клетак ад шкоднаснага ўздзеяння. Пры гэтым, на думку навукоўцаў, ні пол, ні вага, ні лад жыцця чалавека асабліва не ўплываюць на тое, калі запусціцца працэс старэння. Ступень выпрацоўкі міаліну даследчыкі лічаць значна больш важным фактарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?