11 верасня ў мінскай «Чыжоўка-Арэне» стартаваў другі афіцыйны чэмпіянат свету па змешаных адзінаборствах, які праводзіцца пад эгідай Сусветнай асацыяцыі ММА (WMMAА). У турніры ўдзельнічаюць спартсмены больш чым з 60 краін.

На першым этапе пройдуць адборачныя паядынкі да паўфіналаў, фінал — 12 верасня ў межах юбілейнага міжнароднага турніру BFC-30. У фінале адбудуцца тытульныя баі за паясы чэмпіёнаў свету WMMAA.

У ліку ганаровых гасцей чэмпіянату — прэзідэнт Саюза ММА, легендарны баец Фёдар Емяльяненка. У інтэрв'ю БелаПАН ён сказаў: «Гэты чэмпіянат — магчымасць для хлопцаў з каманд розных краін рэалізаваць сябе ў нашым відзе спорту. Паказаць усё, што яны ўмеюць і або стаць чэмпіёнам свету тут, або пайсці ў прафесіяналы, але ўжо з добрым багажом, пэўным вопытам і праявіць сябе на міжнароднай арэне сярод прафесійных спартсменаў.

Беларускія байцы — баксёры, самбісты, дзюдаісты — заўсёды былі чэмпіёнамі, прызёрамі міжнародных турніраў. І цяпер беларуская каманда набірае на вачах, ёй патрэбен час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?