Міністэрства гандлю Беларусі нагадвае аб магчымасці закрыцця крамаў у выпадку выяўлення пратэрмінаваных тавараў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе гандлёвага ведамства.

Дзейнасць некаторых аб'ектаў гандлю з-за выяўлення ў іх тавараў са скончаным тэрмінам годнасці ўжо была прыпынена ў гэтым годзе.

Такое здарылася, напрыклад, з крамай у Гродне. «Там у час правядзення праверкі спецыялістамі гандлёвай інспекцыі было знята з рэалізацыі 57 найменняў прадукцыі на агульную суму больш за Br3,5 млн. У выніку дзейнасць аб'екта была прыпынена да ліквідацыі недахопаў», — сказалі ў прэс-службе. Аналагічным чынам была закрытая да ліквідацыі недахопаў адна са сталічных крамаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?