Руфера Mustang Wanted, сапраўднае імя якога Павел Ушэвец, абвясцілі ў міжнародны вышук, паведамляе РБК са спасылкай на аднаго з фігурантаў справы аб хуліганстве на сталінскім гмаху ў Маскве.

Мустангу завочна прад'яўленае абвінавачванне і ён ужо фігуруе ў матэрыялах справы.

Некаторы час таму руфер апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку фатаграфію, дзе ён стаіць на размаляванай зорцы вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве. Там жа руфер прызнаўся, што гэта менавіта ён змяніў аблічча шпіля будынка, а затрыманыя раней па гэтым факце людзі ні ў чым не вінаватыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?