Сёння запрацаваў сайт Следчага камітэта Беларусі, паведаміў 12 верасня журналістам старшыня СК Валянцін Шаеў.

«Мы запусцілі сайт Следчага камітэта, дзе будуць адлюстраваныя ўсе нашы кантактныя тэлефоны, дзе будзе выкладзена інфармацыя, як мы структурыраваныя, чым мы займаемся, дзе можна паглядзець і пацікавіцца нашай працай, у тым ліку і задаючы пытанні, абмяркоўваючы з намі нейкую тэматыку», — сказаў ён.

Следчы камітэт быў створаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 12 верасня 2011 года, які набыў моц 1 студзеня 2012 года.

Указам вызначаны статус Следчага камітэта як «дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці». Старшыня Следчага камітэта, яго намеснікі і начальнікі ўпраўлення па абласцях і Мінску прызначаюцца на пасады прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?