Доля пакрыцця насельніцтвам сталіцы затрат на камунальныя паслугі складае 31%, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 верасня ў Мінску начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык. 

Паводле яго слоў, доля пакрыцця затрат на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне яшчэ ніжэйшая — 20%. Пакрыццё электраэнергіі і газу вышэйшае — 70—78%. «У Мінску па сабекошце мы плацім толькі за вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў», — сказаў Янчык. 

«Логіка падказвае, што ўсё адно мы ідзём да больш высокай аплаты. Але на сёння нам рэгламентавана на ўсю аплату ЖКГ пяць долараў за год. Таму мы спрабуем укласціся ў пяць долараў. Павышэнне ідзе і раз на квартал. Так, 1 верасня павышаны тарыфы на ўзровень інфляцыі і рост заработнай платы, але не больш за тое. Тое ж будзе і з 1 снежня», — сказаў Янчык. 

Ён таксама пракаментаваў рашэнне аб адыходзе ад перакрыжаванага субсідавання. «Ёсць такая думка. Але перакласці затраты з прадпрыемстваў трэба будзе на іншую катэгорыю, а для гэтага трэба знайсці немалыя грошы. Гэта ўсё ў працэсе прапрацоўкі», — сказаў кіраўнік упраўлення. 

Янчык таксама адзначыў, што рыхтуецца ўказ прэзідэнта па рэфармаванні ЖКГ. «Там таксама прадугледжваецца перадача камунальных цепласетак і электрасетак на баланс Мінэнерга, перадача дарог. Гэта ёмісты праект, і ён дапаможа знізіць затраты ЖКГ», — лічыць Янчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?