Запушчаны новы рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Фота Беларусі». Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Асноўныя мэты і задачы творчых спаборніцтваў — паказ гісторыі і сучаснасці Беларусі, садзейнічанне выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, сцвярджэнню ў грамадстве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў, духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, прапаганда з дапамогай фотамастацтва дасягненняў краіны.

Прыняць удзел у конкурсе могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары. Прыём заявак пачнецца з 30 верасня.

Вынікі будуць падведзены ў маі 2015 года. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе на спецыяльна арганізаванай цырымоніі. Пасля плануецца арганізаваць фотавыстаўку і выпусціць альбом з работамі пераможцаў і лаўрэатаў.

Арганізатары — Міністэрства інфармацыі Беларусі, Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва», Беларускі саюз журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?