Сёння гэтая атмасферная з'ява можа назірацца нават на поўдні краіны з-за двух магутных успышак на Сонцы.

Заход Венеры падчас невялікага палярнага ззяння. Вёска Вязынь над Вілейскім вадасховішчам. Фота Віктара Малышчыца

Заход Венеры падчас невялікага палярнага ззяння. Вёска Вязынь над Вілейскім вадасховішчам. Фота Віктара Малышчыца

Пра гэта пішуць сайты, прысвечаныя астраноміі ва ўсім свеце.

Так, Space.com паведамляе пра вельмі магутныя ўспышкі на Сонцы, якія ў дадзены момант дасягнулі Зямлі і бамбардуюць яе, што можа прывесці да нізкашыротных палярных ззянняў. Гаворыцца пра два магутня выкіды каранарнай масы з паверхні Сонца, першы з якіх адбыўся 8 верасня і на дадзены момант ужо дасягнуў Зямлі. Другая магутная ўспышка адбылася ў сераду і дасягне нашай планеты акурат бліжэйшай ноччу.

«Пры ўмовах чыстага неба палярныя ззянні будуць даступныя для назіранняў у ноч з пятніцы на суботу», — сказаў дырэктар астранамічных прагнозаў ў Каларада Томас Бергер. Таксама ён адзначае, што моманты, калі дзве ўспышкі такой магутнасці адбываюцца адна за адной, вельмі рэдкія. Гэтыя патокі сонечнага ветру могуць прадстаўляць пагрозу для спадарожнікаў і астранаўтаў у космасе, а таксама могуць пашкодзіць тэхніку, звязаную з камунікацыяй і навігацыяй, і нанесці шкоду энергаразмеркавальнікам на паверхні Зямлі.

Назіраць палярнае ззянне можна будзе ў паўночнай частцы неба. Рэкамендуецца выставіць доўгую экспазіцыю на камеры і паспрабаваць зняць неба: матрыца фотаапарата зможа перадаць нябачныя для вока светлавыя ваганні начнога неба.

Вядома, што ў нармальных умовах палярныя ззянні неўласцівыя шыротам, у якіх размешчана Беларусь. Хоць падчас высокай сонечнай актыўнасці часам «шанцуе» Віцебскай вобласці, звычайна палярныя ззянні адбываюцца на шыротах 67-70°. Лічыцца, што ў дні накшталт сённяшняга палярныя ззянні могуць быць заўважныя паўсюдна на планеце аж да трапічных шырот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?