На будынку Гандлёва-прамысловай Палаты па вул. Ірынініскай вулічны мастак Канстаніцн Окунеў са студыі Fresh Design малюе велічэзную карціну па матывах старога фотаздымка Гомеля.
Дом па вул. Кірава ў Гомелі, таксама праца студыі Fresh Design
На здымак па просьбе заказчыка — Палаты — былі дадазеныя людзі ў тагачаснай вопратцы.
Па словах Канстанціна, на працу, якая павінна скончыцца на наступным тыдні, адных толькі фарбаў пайшло на 5 мільёнаў рублёў.
«Нам пашэнціла, што сцяна будынка і сам малюнак у пастэльных колерах, якія добра перадаюць атмасферу часу і нагадваюць чорна-белы здымак, гэта вельмі аблегчыла нашую працу», — дзеліцца мастак.
«Амаль усе падобныя графіці ў Гомелі — аўтарства нашай студыі, — дадае Канстанцін. — Я працаваў нейкі час на будоўлі, зараз зарабляю тым, што мне падабаецца — малюю».
Карціна наносіцца з дапамогай адмысловай тэхнікі вадасткойкімі фарбамі на «сетку», нацягнутую па сцяне лёскай.
У планах, пасля завяршэння гэтага аб’екту, паехаць у Чачэрск — там ужо падрыхтаванае месца для чарговай карціны.