Прымяненне пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС будзе адкладзена на год — да 31 снежня 2015 года.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве камісара ЕС па пытаннях гандлю Карэла дэ Гюхта, міністра эканамічнага развіцця Расіі Аляксея Улюкаева і міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна.

«Каб быць здольнай цалкам падтрымаць стабілізацыю Украіны, Камісія гатовая ў выпадку ратыфікацыі Украінай Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС прапанаваць дадатковую гнуткасць», — напісана ў заяве.

«Такая гнуткасць будзе заключацца ў адтэрміноўцы да 31 снежня 2015 часовага прымянення зоны свабоднага гандлю, працягнуўшы аўтаномныя гандлёвыя меры ЕС для перавагі Украіны на гэты перыяд», — напісана ў заяве.

Бакі адзначылі, што працягнуць кансультацыі адносна занепакоенасцяў, выказаных Расіяй, а прагрэс у перамовах па гэтых пытаннях будзе ацэньвацца падчас трохбаковых міністэрскіх сустрэч.

«Працэс павінен быць часткай усебаковага мірнага працэсу ва Украіне, з павагай права Украіны вырашаць свой лёс, а таксама яе тэрытарыяльнай цэласнасці», — напісана ў заяве.

У дакуменце таксама адзначаецца, што Расія і Украіна пацвердзілі, што працягнуць прымяненне прэферэнцый рэжыму свабоднага гандлю ў рамках СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?