Адразу два матчы чэмпіянату Беларусі скончыліся сёння з буйным лікам. 

Салігорскі «Шахцёр» разграміў у гасцях мінскае «Дынама» — 4:1, а «Нафтан» на сваім полі разграміў «Гомель» — 5:1.

Яшчэ адзін матч скончыўся ўнічыю: «Нёман» — «Дняпро» — 1:1.

Турнірнае становішча:

1—6-е месцы (пасля 23 тураў): БАТЭ — 52, Дынама Мінск — 49, Нафтан — 40, Шахцёр — 35, Тарпеда-БелАЗ, Гомель — 32.

7—12-е месцы: Слуцк, Нёман — 28, Мінск — 27, Дынама Брэст — 22, Белшына — 19, Дняпро — 13.

У настуным туры БАТЭ і «Дынама» згуляюць паміж сабой у Барысаве (22 верасня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0