Захаваюцца цяпло і пагоднасць, але ночы стануць халаднейшыя
Прагноз надвор'я ў Мінску ад Gismeteo.by.
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у наступны тыдзень захаваецца цёплае, сонечнае надвор'е. Удзень ад 15 да 20 градусаў цяпла. А вось ночы будуць трохі халаднейшыя: ад 5 да 10 градусаў цяпла.