Аб'ёмы паставак расійскага газу ў краіны Еўрапейскага саюза і рэверс з ЕС ва Украіну нармалізаваліся.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Этынгера Марленэ Гольцнер.

«Я шчаслівая паведаміць, што ўзровень газавых паставак з Расіі, Беларусі і Украіны ў ЕС быў сталым на працягу выхадных. Акрамя гэтага, пастаўкі ва Украіну з Польшчы, Славакіі і Венгрыі былі на нармальным узроўні на працягу выхадных», — адзначыла Гольцнер.

Нагадаем, 10 верасня аб зніжэнні на чвэрць аб'ёмаў паставак расійскага газу заявілі ў Польшчы і Германіі. З прычыны гэтага Польшча спыніла рэверс газу ва Украіну.

Раней у «Нафтагазе» адзначылі, што дэфіцыт газу ва Украіны складае 5-6 млрд куб. м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?