Аўтобус пераехаў байкераў у Лідскім раёне,

паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Юнак на «Сузукі» сёння падвозіў дзяўчыну ў Іўе, дзе яна праходзіла вучэбную практыку. Абодва ехалі ў шлемах і спецыяльных касцюмах, а на матацыкле было ўключана блізкае святло фар. На Т-перакрыжаванні дарогу ім перагарадзіў сучленены «гармонікам» аўтобус МАЗ.

Яго кіроўца, выязджаючы з другараднай дарогі, прапусціў пару грузавікоў, аднак не даў праехаць матацыклу.

Спрабуючы выратавацца, байкер затармазіў і стараўся пагасіць хуткасць, паклаўшы матацыкл на бок. Аднак па інерцыі «Сузукі» апынуўся пад аўтобусам.

Байкер і пасажырка памерлі на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?