Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю падчас праверкі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцка знайшлі «мёртвыя душы». Кантралёры, якія правяралі ананімны зварот, высветлілі, што ў арганізацыі апошнія два гады працавалі сацыяльныя работнікі, якіх ніхто з калектыву не ведаў у твар.

Як кажа вядучы спецыяліст Салігорскага міжраённага Камітэта дзяржкантроля Дзмітрый Лойка, гэтыя людзі былі прынятыя на працу, але сваіх службовых абавязкаў не выконвалі.

— Гэта былі гэтак званыя «мёртвыя душы», якім, тым не менш, налічваўся заробак і выплочваліся прэміі. Цянам двух гадоў ім было налічана звыш 11 млн. рублёў.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантроля апыталі пенсіянераў, якім цэнтр аказвае сацыяльныя паслугі, і высветлілі, што дапамагаюць ім пастаянна замацаваныя за імі сацыяльныя работнікі, і цягам апошніх гадоў іх ніхто не падмяняў. Былі высветлены і гэткія факты, калі, напрыклад, паводле дакументаў работнік цэнтра сацыяльнага абслугоўвання дастаўляў прадукты бабульцы, якая ўжо памерла.

На гэты момант дырэктар дзяржустановы Святлана Акінфеева звольнена. Матэрыялы праверкі перададзеныя ва УУС Мінаблвыканкама. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 210 ч. 2 (крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, здзейсненая групай ліц па папярэдняй змове).

«Салiдарнасць» via Радыё Рацыя

Ілюстрацыя — Сяргей Алімаў, сэрыя «Мёртвыя душы», фрагмэнт карціны «Чычыкаў, Селіфан і Пятрушка», 2000 г., папера, аловак. Allabulgallery.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0