Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура сумесна з Грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на ўрачыстае адкрыццё выставы «Як намаляваць слова. Сучасная беларуская дзіцячая кніга».Яно адбудзецца 17 верасня а 19.30 у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8). У адкрыцці бяруць удзел мастачка Марта Герашчанка, паэтка, аўтарка кніг Вольга Гапеева, музыка Улад Бубен і электронны музычны праект AORTHA.

У межах выставы 17 верасня а 18.30 пройдзе круглы стол «Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру» і прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! буктрэлера да кнігі «Сумны суп».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?