У Магілёўскай вобласці на дыспансерным уліку ў нарколагаў стаіць больш за 31 тыс. пацыентаў, паведаміў 16 верасня на прэс-канферэнцыі ў Магілёве ўрач-псіхіятр-нарколаг Андрэй Чараднічэнка.

Сёння ў Магілёве прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку ініцыяванай МУС рэспубліканскай акцыі «Стоп насілле» па прафілактыцы і прадухіленні насілля ў сям'і.

Паводле звестак міліцыі, каля 90% злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў адбываецца на глебе злоўжывання алкаголем. 

Колькасць грамадзян, якія стаяць на дыспансерным уліку, — больш за 31 тыс. чалавек, на працягу апошніх гадоў застаецца практычна нязменнай, адзначыў Чараднічэнка. Паводле яго слоў, 7 тыс. з іх — жанчыны, а прыкладна 1.050 — непаўналетнія.

Урач сцвярджае, што з гэтых грамадзян больш за 22 тысячы чалавек маюць сіндром залежнасці ад алкаголю або хранічнага алкагалізму. У асноўным гэта людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту. 

У той жа час грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку ў наркадыспансеры, — больш за 9 тыс., сярод якіх пераважаюць асобы ад 18 да 30 гадоў, паведаміў Чараднічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?