Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ўвайшоў у 500 найлепшых універсітэтаў свету паводле версіі брытанскага агенцтва QS. 

У рэйтынгу QS World University Rankings 2014/2015 БДУ размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491—500 пазіцыю. «Упершыню за ўсю гісторыю сусветных вядомых рэйтынгаў беларускі ўніверсітэт размясціўся так высока», — паведамілі ў прэс-службе ВНУ. 

Акрамя БДУ, у рэйтынгу ранжыруецца таксама Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які заняў пазіцыю 701+. 

Першае месца ў рэйтынгу сёлета заняў Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім ідуць Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія), Імперскі каледж Лондана (Вялікабрытанія) Гарвардскі (ЗША) і Оксфардскі (Вялікабрытанія) універсітэты. 

Брытанскае агенцтва QS на працягу 10 гадоў складае рэйтынг універсітэтаў свету, у які ўваходзяць прыкладна 700—800 ВНУ, ці 3% ад усіх існуючых. Рэйтынг QS засноўваецца на аналізе даных аб вышэйшай навучальнай установе і апытаннях незалежных экспертаў. Складальнікамі ацэньваюцца вынікі апытання экспертаў (акадэмічная рэпутацыя ВНУ); вынікі апытання работадаўцаў; індэкс цытавання навуковых работ за апошнія пяць гадоў; суадносіны колькасці выкладчыкаў і студэнтаў; колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?