Любое павелічэнне колькасці расійскіх войскаў у Крыме парушыць перамір'е ва ўсходняй Украіне, мяркуе НАТА ў сувязі з заявай кіраўніка мінабароны Расіі Сяргея Шайгу аб неабходнасці стварэння ваеннай групоўкі на анексаваным паўвостраве.
«Мы бачылі паведамленні, што Расія плануе павялічыць сваю ваенную прысутнасць у Крыме. Такі крок толькі ўзмоцніць напружанасць, падарве перамір'е і звядзе на нішто меры па бяспецы ў рэгіёне, які і так знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі з-за дзеянняў Расіі», - заявіў у інтэрв'ю Reuters прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу.
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў пра «наспелую неабходнасць» стварэння ваеннай групоўкі ў Крыме, які ён лічыць часткай Паўднёвай ваеннай акругі. Анексія паўвострава Расіяй не прызнана светам.