Пскоўскі дэпутат Леў Шлосберг накіраваў галоўнаму ваеннаму пракурору Сяргею Фрыдзінскаму ліст са спісам расійскіх дэсантнікаў, як мяркуецца, загінулых па-за месцамі пастаяннай дыслакацыі іх вайсковых падраздзяленняў. 

У пераліку значацца імёны 12 чалавек, а таксама іх дата нараджэння, прыблізная дата смерці і месца пахавання.

Паводле звестак Шлосберга, яны загінулі ў перыяд з 12 ліпеня па 3 верасня па-за межамі месцаў пастаяннай дыслакацыі іх вайсковых падраздзяленняў. Дэпутат просіць устанавіць імёны і абставіны гібелі ўсіх расійскіх вайскоўцаў за апошнія месяцы, а таксама высветліць, хто нясе адказнасць за іх смерць.

Леў Шлосберг вёў незалежнае расследаванне па выпадках удзелу расійскіх дэсантнікаў у баях на ўсходзе Украіны.

Ён з'яўляецца дырэктарам газеты «Псковская губернія», якая стала першай, хто апублікаваў інфармацыю аб пахаванні двух пскоўскіх дэсантнікаў Леаніда Кічаткіна і Аляксандра Осіпава. У канцы жніўня на Шлосберга быў здзейснены напад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?